Бондарава назвала членаў урада п*дарасамі

Няўрымслівая і нястомная гродзенская даносчыца Вольга Бондарава працягвае пошукі адкрытых і патаемных прыхільнікаў ЛГБТ у самых нечаканых месцах. Гэтым разам яны прымроіліся ёй амаль на самых верхніх уладных прыступках — ажно ва ўрадзе.

09.12.2023 / 21:59

Бондарава, зноў недзе пабачыўшы прадметы, у якой ёй прымроілася «ЛГБТ-расфарбоўка», дала сабе волю:

«Праклінаю п*дарасаў ва ўрадзе, якія «працуюць добра, без нараканняў».

Пасля чаго заклікала тых «дэпутатаў і палітыкаў, якія прытрымліваюцца традыцыйных поглядаў», прыняць закон аб «забароне прапаганды ЛГБТ».

Чытайце таксама:

«Санта-Клаўс тут больш не спыняецца». Бондарава знайшла «крамолу» на мінскім Галоўпаштамце

Хто можа перамагчы Бондараву і на каго ўплывае Азаронак

Атака Бондаравай на тарты для дарослых правалілася

Nashaniva.com