У складзе дэлегацыі на саміт у ААЭ лётала сяброўка Колі Лукашэнкі? — Motolkohelp
Рэдакцыя «МотолькоПомогі» атрымала спіс удзельнікаў дэлегацыі ад Беларусі на кліматычным саміце ў Дубаі. У ім амаль 50 чалавек. Найбольш цікавымі выглядаюць дзве асобы, якія суправаджалі Аляксандра Лукашэнку і Мікалая.
07.12.2023 / 17:59
Мікалай Лукашэнка быў пазначаны як малады дэлегат ад БДУ.
Іншай маладой дэлегаткай ад універсітэта ўпісана Паліна Жогла.
Пра Паліну Жоглу інфармацыі вельмі мала. Вядома, што яна з'яўляецца студэнткай 2-3 курса юрыдычнага факультэта БДУ.
Паліна Жогла. Фота: БДУ
Летась дзяўчына атрымала статус дублёркі аднаго з моладзевых паслоў Мэт устойлівага развіцця. Акрамя таго, на сайце БДУ можна знайсці некалькі яе дакументаў, сярод якіх «Да пытання пра вызначэнне паняцця «кіберзлачынства» і «Прававыя праблемы рэгулявання маніторынгу навакольнага асяроддзя».
Паліна Жогла (крайняя злева). Фота: milk.by
На саміце прысутнічала і фіналістка «Міс Беларусь — 2021» Уладлена Зайцава. Яна, меркавана, была сярод тых чатырох чалавек, хто апладзіраваў прамове Лукашэнкі.
Група падтрымкі Лукашэнкі, якая ўстала папляскаць яму пасля заканчэння выступлення. Наперадзе — Дзмітрый Баскаў. Скрыншот з відэа
Уладлена ў спісе пазначаная ёмістым словам «афіцэр», ёй 25 гадоў, родам з Магілёва, скончыла магістратуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова і пайшла працаваць на мытню. Яна неаднаразова была заўважаная ў кампаніі Лукашэнкі, напрыклад, у снежні 2021 года яна танцавала з ім на Рэспубліканскім балі для моладзі, а пазней і на балі выпускнікоў у 2023 годзе.
Уладлена Зайцава і Аляксандр Лукашэнка на балі выпускнікоў у 2023-м. Скрыншот сюжэта канала АНТ
Уладлена Зайцава разам з Лукашэнкам на балі выпускнікоў у 2023 годзе.
Адно з іх апошніх сумесных з'яўленняў на публіцы было ў ліпені гэтага года на фестывалі ў Александрыі, дзе Зайцава сядзела побач з Лукашэнкам.
Чытайце таксама:
На фестываль у Александрыі Лукашэнка паехаў са сваёй старой знаёмай
Стала вядома, з кім танцаваў Лукашэнка на рэспубліканскім балі