На фестываль у Александрыі Лукашэнка паехаў са сваёй старой знаёмай
З дзяўчынай, якую пасадзілі побач з Аляксандрам Лукашэнкам на Купаллі ў Александрыі, ён ужо танцаваў і ездзіў на баль выпускнікоў.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/screenshot2023-07-10at15062311-phjoy.jpg.webp)
На свяце ў Александрыі 8 ліпеня каля Лукашэнкі сядзела фіналістка «Міс Беларусь — 2021» Уладлена Зайцава. Адметна, што ў гэты ж год на конкурсе стала фіналісткай дзяўчына, з якой палітыка бачаць апошнім часам найчасцей, — Настасся Казырыцкая.
Упершыню Зайцаву і Лукашэнку пабачылі разам на Рэспубліканскім балі для моладзі ў снежні 2021-га, менавіта Зайцава танцавала з Лукашэнкам. Наступны іх сумесны выхад адбыўся праз паўтара года на балі выпускнікоў, які прайшоў сёлета на плошчы ля Палаца спорту (там жа па другую руку ад Лукашэнкі стаяла Казырыцкая).
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_07/screenshot2023-07-10at15291111-ns2l1.jpg.webp)
Уладлене Зайцавай 25 гадоў. Родам яна з Магілёва. Скончыла магістратуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова і пайшла працаваць на мытню. Яна сама некалі выступала перад Лукашэнкам у Александрыі разам з творчым калектывам. Раней дзяўчына даволі шмат удзельнічала ў конкурсах прыгажосці, а яе настаўніца — Таццяна Палазкова, кіраўніца Nagorny Podium School. Дзе цяпер працуе дзяўчына — невядома.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_07/240803208_658133835164131_5356172819078773517_n11-hwlmf.jpg.webp)
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары