Беларус Ілля Салаўёў зарабіў першы асістэнцкі пас у НХЛ
Праўда, ягоны «Калгары» сёння ноччу саступіў «Мінесоце» з лікам 2:5.
06.12.2023 / 09:14
Ілля выступае пад 98-м нумарам
Беларускі абаронца асіставаў Конару Зары, які закінуў другую шайбу за «Калгары Флэймз».
«Флэймз» займаюць 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі, знаходзячыся ў чатырох балах ад зоны плэй-оф.
23-гадовы беларускі абаронца пачынаў сезон у фарм-клубе «Флэймз» — «Калгары Рэнглерс», у канцы кастрычніка быў выкліканы ў «Флэймз» і правёў першы матч за «агеньчыкаў» 27 кастрычніка.
Потым яго зноў вярнулі ў фарм-клуб. Таму сёння для Іллі быў толькі трэці выхад на лёд у складзе «Флэймз».
Іншы беларускі гулец «Калгары» Ягор Шаранговіч сёння вызначыўся толькі дзвюма хвілінамі штрафу. У Ягора ў гэтым сезоне 25 паядынкаў за клуб: пяць шайбаў і шэсць галявых перадачаў.
Аляксей Протас правёў за «Вашынгтон» 21 матч, закінуў дзве шайбы і зрабіў сем асістаў.
27 лістапада дэбютаваў у новым сезоне за «Арызону» Уладзіслаў Калячонак, але правёў на лёдзе толькі 6 хвілін 9 секундаў: атрымаў траўму, пакінуў пляцоўку і больш не гуляў.
Чытайце таксама:
У НХЛ галкіпер ад сваіх варот закінуў шайбу
У матчы чэмпіянату НХЛ выдалілі адразу дзве пяцёркі хакеістаў
Петр Чэх стаў першым, хто згуляў у найвышэйшым дывізіёне Англіі і ў футболе, і ў хакеі