Кніга аўтара «Нашай Нівы» трапіла ў спіс найлепшых нон-фікшн кніг года ў Літве. І яе можна падтрымаць

У спіс найлепшых нон-фікшн кніг года літоўскіх аўтараў, які складае выданне 15min.lt, трапіла кніга «Senojo Vilniaus skoniai» («Смакі старой Вільні»). Адзін з чатырох яе аўтараў — наш сталы аўтар Алесь Белы. 

04.12.2023 / 22:47

Вядомы знаўца старадаўняй кулінарыі Алесь Белы напісаў гэтую кнігу разам з літоўскімі калегамі Рымвідасам Лаўжыкасам, Антанасам Астраўскасам і Томасам Рымідзісам. Увесну гэтага году ён сам коратка прадстаўляў кнігу на «Нашай Ніве». 

З нагоды 700-годдзя літоўскай сталіцы аўтарскі калектыў запрашае чытача атрымаць асалоду ад гісторый Вільні і смаку страў, прыгатаваных па аўтэнтычных рэцэптах, прадстаўленых у кнізе.

Як кажуць самі аўтары, гэтая кніга чымсьці нагадвае працу рэстаўратара, калі пасля зняцця апошніх пластоў фарбы выяўляюцца больш раннія, надзвычай цікавыя гістарычныя пласты. Такім чынам, пласт за пластом, раскрываецца агульнае гістарычнае аблічча Вільні.

Гэта выданне можна падтрымаць чытацкім галасаваннем. Каб гэта зрабіць, трэба на гэтай старонцы пазначыць выданне пад нумарам 11 і ўнізе націснуць кнопку Balsuoti («Прагаласаваць»).

Чытайце таксама:

Хадановіч і Шпарага трапілі ў літоўскі топ найлепшых перакладных кніг

Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана

Выйшла кніга пра знакавую этнаэкспедыцыю стогадовай даўніны

Nashaniva.com