Міністр інфармацыі прызнаў, што раёнкі ні на што не здатныя
Падчас выязнога пасяджэння Мінінфарма ў Віцебску міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў закрануў пытанне стварэння медыяхолдынгаў шляхам аб'яднання абласных газет з раённымі. Разважаючы з гэтай нагодыі, ён фактычна прызнаў, што самі раёнкі зусім няздольныя працаваць у сучасных умовах, і нічога з імі не зробіш.
01.12.2023 / 16:23
Фота: БелТА
«Цалкам відавочна, што ў раёне немагчыма знайсці спецыяліста SMM-шчыка, чалавека, які можа пісьменна займацца камп'ютарнай вёрсткай, сучасным дызайнам, стварэннем і прасоўваннем кантэнту ў сацыяльных сетках і месенджарах, адаптацыяй друкаванай версіі для добрай індэксацыі ў інтэрнэце.
Гэтых людзей проста няма, і спадзявацца, што яны туды прыедуць, мы таксама не можам.
Але гэтую працу трэба аддаваць на аўтсорс галаўной рэдакцыі холдынгу, дзе ў абласцях такія спецыялісты ёсць, іх дастаткова, каб гэтую працу ажыццяўляць», — заявіў Пярцоў.
Чытайце таксама:
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»