Затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыты Ворыхавай

Да Інэсы Ворыхавай на працу прыехаў АМАП — пасля гэтага сувязь з жанчынай знікла, піша «Вясна». 

30.11.2023 / 14:37

 Затрыманне адбылося сёння раніцай у Наваполацку.

У чым жанчыну абвінавачваюць — невядома.

Маргарыта Ворыхава была прызначана Святланай Ціханоўскай дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве 6 жніўня 2023 года.

Ворыхава — кіраўніца арганізацыі «Рада», раней яна прадстаўляла Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе ў Еўрасаюзе.

Тэндэнцыя помсціць сваякам палітычных апанентаў усё больш пашыраецца. Сёння таксама затрымалі бацьку Аляксея Трубкіна (сам актывіст не жыве ў Беларусі з 2006 года). Раней затрымлівалі бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі, па крымінальнай справе сядзіць сын палітыка Анатоля Лябедзькі, прыходзілі да сваякоў добраахвотнікаў, што ваююць ва Украіне.

Nashaniva.com