Навагоднія кірмашы ў Беларусі запрацуюць на наступным тыдні
Сёлета плануюць адкрыць каля 610 пераднавагодніх і навагодніх кірмашоў.
30.11.2023 / 14:13
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
З 8 снежня ў краіне адкрыюцца навагоднія кірмашы. Падрабязнасці распавяла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава, піша БелТА.
Па словах Мельнікавай, сёлета плануюць адкрыць каля 610 пераднавагодніх і навагодніх кірмашоў.
Кошт пераднавагодніх і навагодніх мерапрыемстваў у кафэ і рэстаранах у ведамстве ацанілі ў межах 100-150 рублёў.
Акрамя таго, напярэдадні Новага года адкрыюць каля 950 ялінкавых кірмашоў. Ялінкі будуць каштаваць ад 7 да 37 рублёў у залежнасці ад рэгіёна і ад вышыні дрэва. Прапануюць і ялінкі ў кадках — ад 20 да 30 рублёў. Ялінкавыя букеты абыдуцца ад 4 рублёў
Але ўжо цяпер у продажы ёсць штучныя дрэвы. У крамах Мінска прадстаўлена каля 230 відаў ялінак і соснаў. Каштуюць яны ад 6,4 рубля да 983 рублёў.
Чытайце таксама:
Да Калядаў: 25 адвент-календароў на любы густ і бюджэт
3+4+2. Беларусы будуць адпачываць на Каляды і Новы год дзевяць дзён
У Табарах пад Мінскам ужо прадаюцца сапраўдныя жывыя ялінкі
Да Новага года ў Мінску паставяць 27 ялінак. Як яны будуць выглядаць
«Самае складанае і цікавае — роспіс тварыкаў». Беларуска стварае з ваты душэўныя калядныя цацкі