Фінляндыя плануе спыніць прыём просьбітаў прытулку на мяжы з Расіяй

Такое рашэнне збіраецца прыняць урад краіны, паведамляе Helsingin Sanomat са спасылкай на крыніцы.

27.11.2023 / 11:21

Плот блакуе дарогу да закрытай пустой памежнай станцыі Нуямаа паміж Расіяй і Фінляндыяй у Лапеенранце (Паўднёвая Фінляндыя). Фота: Sergei Grits / AP

Спыніць прыём бежанцаў Кабмін збіраўся яшчэ на мінулым тыдні, аднак рашэнне не прайшло праверку на адпаведнасць канстытуцыі краіны і актам ЕС. Перагледжаны ўказ можа быць прыняты ўжо найбліжэйшым часам.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Петэры Орпа, Фінляндыя можа поўнасцю закрыць мяжу з Расіяй, калі гэтага запатрабуюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі.

Урад Фінляндыі лічыць, што Расія выкарыстоўвае наплыў бежанцаў з Ірака, Самалі і Сірыі, каб пагоршыць сітуацыю на мяжы.

З дзевяці пунктаў пропуску застаўся толькі ўчастак на поўначы краіны.

Чытайце таксама:

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

Мігранты, што імкнуцца перасекчы мяжу з Фінляндыяй, маюць беларускія візы

Эстонія рыхтуецца да закрыцця мяжы з Расіяй

Nashaniva.com