Кіраўнік Apple распавёў, людзей з якімі якасцямі ён з радасцю возьме на працу
«Навыкі праграмавання або наяўнасць вышэйшай адукацыі неабавязковыя», — падкрэсліў Цім Кук. Расказваем, што мільярдэр адзначыў яшчэ.
27.11.2023 / 20:20
Генеральны дырэктар карпарацыі Apple і мільярдэр Цім Кук. Фота: Evan Agostini / AP
Выданне Business Insider прагледзела новае інтэрв'ю кіраўніка Apple Ціма Кука, якое ладзілася на платформе BBC Sound. У ім Цім Кук распавёў, каго менавіта ён гатовы ўзяць да сябе на працу і якія якасці ён больш за ўсё шануе ў кандыдатах.
Сярод такіх якасцяў — уменне супрацоўнічаць і працаваць у камандзе.
«Гэта неверагодна, калі ўсе мае супрацоўнікі лічаць, што 1+1=3, а не 2. Тут пытанне не ў матэматыцы, а ў нараджэнні новай ідэі. Ваша ідэя плюс мая – і атрымліваецца агульная трэцяя. Гэта лепш, чым калі б кожны заставаўся пры сваім меркаванні і не дзяліўся», — разважаў падчас інтэрв'ю Цім Кук.
Мільярдэр падкрэсліў, што
яго ў кандыдатах вабіць дапытлівы розум, адсутнасць страху задаваць пытанні, творчы падыход і ідэалістычнае жаданне змяніць свет.
Пры гэтым «неабавязкова» мець вышэйшую адукацыю і навыкі праграмавання.
«Apple наймае людзей з усіх слаёў грамадства, у тым ліку і без вышэйшай адукацыі. У нас таксама працуюць людзі, якія займаюцца праграмаваннем рэдка, ці ўвогуле не ўмеюць гэтага рабіць. Галоўнае, гэта цікаўнасць, смеласць, творчасць і жаданне будучых супрацоўнікаў мяняць свет, не задавальняючыся тым, што і так ёсць сёння», — адзначыў кіраўнік Apple.
Аднак выданне Business Insider звяртае ўвагу, што працэс разгляду заяўкі на працу ў Apple «вельмі строгі». Здаралася так, што некаторым кандыдатам даводзілася бываць на 13 гутарках, бо кампанія вельмі пільна адсочвае і падбірае тых, каго збіраецца дапусціць да сваіх сакрэтаў і прадуктаў.
Чытайце таксама:
Менш за 1000 еўра. Цэны на новы iPhone ў суседзяў
«Ці не краў я?» Як айцішнікі праходзяць паліграф дзеля працы
Мая найгоршая праца. Ставіліся, як да смецця, кожны тыдзень жадалі смерці
Відэаканферэнцыі негатыўна адбіваюцца на працы мозга і сэрца, вочныя заняткі і сустрэчы — не