Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Лёсаванне стыкаў Еўра-2024
Сёння ў Швейцарыі адбылося лёсаванне стыкавых матчаў да чэмпіянату Еўропы па футболе. Іх пераможцы (тры каманды) згуляюць на кантынентальным першынстве ўлетку 2024 года ў Нямеччыне.
23.11.2023 / 14:42
Каб трапіць на Еўра-2024, трэба перамагчы ў сваёй пары, а потым выйграць у пераможцы другой пары.
Ліга нацый, дывізіён А: Польшча — Эстонія, Уэльс — Фінляндыя.
Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.
Ліга нацый, дывізіён В: Ізраіль — Ісландыя, Боснія — Украіна.
Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.
Ліга нацый, дывізіён С: Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан.
Пераможца першай пары стане гаспадаром фіналу.
Паўфіналы адбудуцца 21 сакавіка 2024 года, фіналы — 26 сакавіка 2024 года.
Пуцёўкі на Еўра-2024 па выніках адборачнага турніру заваявалі:
Албанія, Англія, Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Данія, Іспанія, Італія, Нідэрланды, Нямеччына (гаспадыня спаборніцтваў), Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Шатландыя, Швейцарыя.
Чытайце таксама:
Эстонія набрала ўсяго адзін бал у адборы, але згуляе ў плэй-оф да Еўра-2024. Парадокс, але гэта факт