Палітвязні Юрый Лагуцін і Аляксандр Фралоў выйшлі на волю
Юрый і Аляксандр былі асуджаныя судом Жлобінскага раёна за ўдзел у акцыі пратэсту.
20.11.2023 / 14:05
Юрый і Аляксандр былі асуджаныя судом Жлобінскага раёна за ўдзел у акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
На пачатку лістапада палітвязні цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю, піша «Гомельская вясна».
Чытайце таксама:
Выйшаў на волю палітзняволены Дзмітрый Канеўскі
Выйшаў на волю палітвязень Андрэй Герасімовіч
На волю выйшаў палітвязень Сяргей Непагода. Яго затрымалі за паўтара месяца да выбараў