Wargaming сабраў больш за мільён даляраў на машыны хуткай дапамогі для Украіны

Дабрачынны праект Wargaming United сабраў больш за мільён даляраў, якія перададуць украінскім медыкам, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.

14.11.2023 / 16:56

Фота: eu.wargaming.net

«Стваральнікі легендарнай гульні World Of Tanks сабралі $1+ млн на хуткія для Украіны», — напісаў Фёдараў.

Міністр удакладніў, што ўсяго гульцы набылі ў World Of Tanks і іншых пяці гульнях кампаніі 90 тыс. дабрачынных набораў, сабраўшы 1 074 940 даляраў.

«Усе сродкі пералічаць праз UNITED24 на закупку рэанімабіляў, якія будуць ратаваць жыцці тысячам украінцаў», — дадаў Фёдараў.

Wargaming запусціў дабрачынны праект WargamingUnited для дапамогі ўкраінскім медыкам у кастрычніку, ужо за два тыдні да ініцыятывы далучыліся людзі са 115 краін свету. Найбольшая колькасць іх была з Германіі, ЗША, Польшчы, Чэхіі і Велікабрытаніі.

Чытайце таксама:

У што пагуляць у лістападзе. Рэлізы відэагульняў, якія чакаюць нас у гэтым месяцы

«Цяжкое рашэнне». EPAM звольніць частку каманды ў Беларусі

Кіраўнікі беларускіх ІТ-кампаній задумваюцца пра рэлакацыю з Літвы. Некаторыя пачалі працэс 

EPAM абышла Wargaming па выплаце падаткаў у Літве

Nashaniva.com