«Даніна павагі нашым братам расіянам». У Мінску адкрылі помнік Аляксандру Неўскаму
Знаходзіцца помнік, які ўяўляе сабой вялікую конную скульптуру вышынёй 11 метраў, каля пасольства Расіі.
14.11.2023 / 14:31
У Мінску адкрылі помнік Аляксандру Неўскаму. Фота: БелТА
«Мы адкрываем яшчэ адно месца прыцягнення для гараджан і гасцей сталіцы. Гэта даніна павагі нашым саюзнікам, братам расіянам», — сказаў на цырымоніі намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран.
Помнік уяўляе сабой вялікую конную скульптуру вышынёй 11 м і з'яўляецца «сімвалам адзінства народаў Расіі і Беларусі, агульнай гістарычнай памяці і шматвяковых традыцый», паведамілі ў расійскай пасольстве. Менавіта яно займалася рэалізацыяй праекта пры падтрымцы Мінгарвыканкама і Беларускага экзархата РПЦ.
«Улады рэспублікі і кіраўніцтва Мінска ахвотна адгукнуліся на ініцыятыву прадстаўнікоў беларускага духавенства аб усталяванні помніка. Ідэю асабіста падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Сродкі на збудаванне манумента далі спонсары з ліку прадстаўнікоў бізнэсу», — растлумачылі ў пасольстве.
Вядома, што жонкай князя была Аляксандра Брачыслаўна, дачка полацкага князя. Іх шлюб у пасольстве Расіі назвалі «першай саюзнай дамовай паміж будучымі Беларуссю і Расіяй».
Чытайце таксама:
У Мінску ставяць помнік Аляксандру Неўскаму ФОТА
Актывісты даведаліся, хто і калі знёс памятны знак у гонар паўстання 1863 года ў Гродне
Названыя найлепшыя архітэктурныя працы Беларусі апошніх гадоў ШМАТ ФОТА