У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай

У расійскім горадзе Самара на хаду загарэўся трамвай вытворчасці «Белкамунмаш». Здарэнне адбылося ўвечары 11 лістапада. У салоне ў гэты момант знаходзіліся пасажыры, піша сайт 63.ru.

13.11.2023 / 16:27

Скрыншот з відэа

«Патушыць агонь сваімі сіламі не ўдалося. Уласная парашковая сістэма пажаратушэння, якой абсталяваны трамвай, з надзвычайным здарэннем таксама не справілася. На месцы працуюць пажарнікі. Па папярэдніх даных, у трамваі паміж унутранай прасторай даху і самім дахам магло адбыцца кароткае замыканне», — расказаў дырэктар мясцовага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення.

Мясцовы Следчы камітэт паведамляе пра аднаго пацярпелага у выніку ўзгарання.

Унутры трамвая пасля пажару. Фота з сацсетак

Гэты трамвай — адзін з пяці новых вагонаў, якія даставілі ў Самару з Беларусі ў канцы лета. Усяго іх павінны паставіць 12. Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне Самары збіраецца выстаўляць да беларускага вытворцы прэтэнзіі.

Раней праблемай самаўзгарання адзначаліся беларускія аўтобусы, пастаўленыя партыямі ў расійскія гарады.

Чытайце таксама:

З пачатку 2022 года ў Мінску зарэгістравана 32 ДТЗ з удзелам трамваяў

Беларускія аўтобусы вярнулі на гарадскія маршруты Санкт-Пецярбурга

МАЗ пракаментаваў зняцце сваіх аўтобусаў з рэйсаў у Санкт-Пецярбургу

Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый

Nashaniva.com