У Віцебску адзначылі 400-годдзе мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча і падвялі вынікі літаратурна-мастацкага конкурсу

Кампанія Вольгі Бондаравай пацярпела крах.

13.11.2023 / 11:56

Біскуп Алег Буткевіч

Святы Язафат Кунцэвіч з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, літургічны ўспамін якога прыпадае на 12 лістапада. У гэты дзень у 400-ю гадавіну мучаніцкай смерці Віцебская кафедра вакол алтара сабрала шмат вернікаў, а сярод іх і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага конкурсу, паведамляе catholicnews.by

Урачыстую эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас гэтай святой імшы за дыяцэзію маліліся таксама ксёндз канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі, і ксёндз Генадзій Рэйшэль. Заклік Хрыста, «каб усе былі адно», як для Язафата Кунцэвіча быў жывым і дзейсным словам, клопатам яго жыцця, так і для нас сёння застаецца актуальным. Рэліквіі святога Язафата выстаўлены ў кафедральнай святыні для ўшанавання і асабістай малітвы.

Пасля святой імшы ўсе парафіяне і госці накіраваліся ў парафіяльную кавярню, дзе можна было паглядзець выставу прац, прысвечаных Язафату Кунцэвічу.

38 малюнкаў было даслана з розных куткоў нашай дыяцэзіі і з Мінска. Працы былі выкананыя ў розных тэхніках. Найстарэйшаму ўдзельніку — 64 гады, а наймалодшаму — 7 гадоў.

Нагадаем, што Вольга Бондарава спрабавала перашкодзіць мерапрыемствам па ўшанаванні памяці Язафата Кунцэвіча, але яе захады ні да чога не прывялі.

Чытайце таксама:

Упаўнаважаны па справах рэлігій запярэчыў Бондаравай

Гігін прапанаваў адзначыць угодкі віцебскага бунту, падчас якога забілі Язафата Кунцэвіча

Nashaniva.com