Грамадства1111

Гігін прапанаваў адзначыць угодкі віцебскага бунту, падчас якога забілі Язафата Кунцэвіча

Сваю прапанову генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і старшыня беларускага таварыства «Веды» выклаў у Віцебску падчас круглага стала з прадстаўнікамі кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы. На думку Вадзіма Гігіна, бунт віцебскіх праваслаўных месцічаў 1623 года, калі забілі ўніяцкага мітрапаліта, з'яўляецца значнай падзеяй, якую ў Беларусі доўга замоўчвалі.

Вадзім Гігін. Фота: БелТА

Забойства Язафата Кунцэвіча адбылося 400 гадоў таму. Прызначаны Полацкім мітрапалітам, ён спрыяў пашырэнню ўніяцтва на тутэйшых землях у складзе Рэчы Паспалітай. Праваслаўныя вернікі вінавацілі яго ў гвалтоўных дзеяннях, пераследзе духавенства і нават «лацінізацыі» цэркваў, у якіх ён загадаў навесці парадак і пачысціць абразы.

Актыўнае супрацьстаянне паміж вернікамі дзвюх канфесій доўжылася паўтара года і дасягнула кульмінацыі 12 лістапада 1623 года. У той дзень раз'юшаныя жыхары Віцебска атачылі дом Язафата Кунцэвіча, і калі той выйшаў супакоіць натоўп, яму рассеклі галаву. Потым цела забітага, прывязаўшы да ног і шыі камяні, утапілі ў Дзвіне. Разрабаваўшы дом мітрапаліта і ўніяцкія храмы, найбольш актыўныя ўдзельнікі бунту ўцяклі з горада.

Адзінаверцы спачатку пахавалі мітрапаліта ў полацкім Сафійскім саборы, а пасля вывезлі далёка ў Рым, і цяпер мошчы святога Язафата захоўваюцца ў саборы Святога Пятра. У чэрвені 1867 года Папа Пій ІХ абвясціў Язафата Кунцэвіча святым.

Язафат Кунцэвіч. Ілюстрацыя: catholic.by

На думку Вадзіма Гігіна, праваслаўныя вернікі адстойвалі свае рэлігійныя каштоўнасці. Ён перакананы, што ў XVI—XVII стагоддзях на землях сучаснай Беларусі праходзіла «гвалтоўная вэстэрнізацыя» і насаджэнне чужой еўрапейскай культуры. Паводле Гігіна, бунт праваслаўных вернікаў — гэта пратэст супраць уціску праваслаўя і жорсткасці Язафата Кунцэвіча, які ўвасабляў заходні ўплыў.

У гісторыкаў і па сёння няма адзінага меркавання наконт таго, ці сапраўды мітрапаліт Полацкі заахвочваў расправы над іншаверцамі. Яго называлі «душахватам», а гэта сведчыць хутчэй пра майстэрства пераканання, чым пра пашырэнне ўніяцтва гвалтоўнымі захадамі.

Гендырэктар Нацбібліятэкі заявіў, што гатовы прыкласці ўсе намаганні, каб дата 12 лістапада 1623 года не прайшла незаўважанай. Гэтыя ягоныя словы працытавала газета «Витьбичи».

Гісторыкі падкрэсліваюць, што ў якасці пакарання за расправу з Язафатам Кунцэвічам улады Рэчы Паспалітай пазбавілі горад Магдэбургскага права — права на гарадское самакіраванне, атрыманага 17 сакавіка 1597 года. Віцебская ратуша была разбураная і спаленая, з цэркваў знялі званы і адлілі з іх адзін вялікі — які званіў у памяць пра забітага мітрапаліта.

У жыцці горада, які доўга меў самастойнасць, здарыўся адкат у мінулае. Некалькі разоў звярталіся гараджане з просьбай пра аднаўленне Магдэбургскага права і паўторна атрымалі яго толькі 25 лістапада 1644 года. Так кароль Уладзіслаў IV Ваза адзначыў Віцебск за гераічную барацьбу з расійскімі агрэсарамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Рыгін
    20.07.2023
    Прапаную святкаваць 25 лістапада 1644 г., калі віцябляне перарэзалі такіх як гэты гігін
  • Фдуч
    20.07.2023
    Шведу срочно заочно осудить униатов! Ге-на-цыд!
  • Пан Цсялян
    20.07.2023
    Праваслаўныя вернікі адстойвалі свае рэлігійныя каштоўнасці🤮праз рабунак дому забітага мітрапаліта і наступны рабунак уніяцкіх цэркваў... А як біблейскія запаведзі? Га, гігін?👏

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →