У Грэты Тунберг забралі мікрафон на кліматычным мітынгу ў Амстэрдаме з-за прапалесцінскай пазіцыі
Тунберг з'явілася перад аўдыторыяй у чорна-белай палесцінскай хустцы, і пасля свайго выступу па пытаннях кліматычнай абароны запрасіла на сцэну прадстаўніцу Палесціны, якая выказала абвінавачванні ў адрас Ізраіля ў здзяйсненні генацыду.
13.11.2023 / 07:30
Peter Dejong / AP
Некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства абурыліся гэтым выступам, а адзін з прысутных мужчын выйшаў на сцэну і заявіў, што ён «прыйшоў на кліматычны сход, а не для таго, каб слухаць палітычныя выказванні».
Тунберг, адказваючы на пратэст, крыкнула:
«На акупаваных тэрыторыях няма кліматычнай справядлівасці».
Пасля гэтага ахова павяла незадаволенага мужчыну.
Чытайце таксама:
Грэта Тунберг выступіла ў падтрымку Палесціны
У Швецыі прайшоў суд над Грэтай Тунберг. Прысуд быў вельмі цікавы