Новы ўрад Славакіі адмовіўся дапамагаць Украіне

Нядаўна сфармаваны ўрад Славакіі на чале з Робертам Фіца адмовіўся ўхваліць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на суму 40,3 мільёна еўра. Пакет быў падрыхтаваны яшчэ пры ранейшым урадзе, які змяніўся ў выніку выбараў.

08.11.2023 / 18:52

Роберт Фіца. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

У пакет павінны былі ўвайсці 4 мільёны патронаў, больш за 5 тысяч артылерыйскіх снарадаў, 140 ракет для комплексу СПА «Куб», які Славакія паставіла Украіне раней, і восем мінамётаў з боепрыпасамі для іх.

Левы папуліст Роберт Фіца прыйшоў да ўлады ў тым ліку з абяцаннем спыніць пастаўкі зброі Украіне. Цяпер Славакія, паводле яго, абмяжуецца толькі гуманітарнай дапамогай.

У той жа час, адмовіўшыся ад паставак зброі Украіне на дзяржаўным узроўні, урад Фіца заяўляе, што не будзе перашкаджаць прыватным славацкім кампаніям у выкананні іх кантрактных абавязацельстваў, у тым ліку тых, што датычацца паставак Украіне ўзбраенняў.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Славакіі назваў Украіну «найбольш карумпаванай у свеце»

Першы раз такое. На вынік выбараў у Славакіі паўплывалі дыпфэйкам — з голасам лідара праеўрапейскай партыі

У Славакіі найбольш галасоў набралі папулісты экс-прэм'ера Фіца

Nashaniva.com