Выйшаў на волю былы ўладальнік «Макдональдса» ў Беларусі

У сакавіку Кайрата Баранбаева асудзілі на 8 гадоў турмы, але ў лістападзе яму змянілі пакаранне.

06.11.2023 / 09:38

Бізнэсоўца Кайрат Баранбаеў выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе «Казінфарм». Неадбытая частка пазбаўлення волі замененая пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі, якое ён будзе адбываць дома.

31 сакавіка суд у Астане прысудзіў Баранбаеву восем гадоў турмы. Яго прызналі вінаватым у прысваенні даручанай чужой маёмасці, а таксама дапамозе ў адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам.

У кастрычніку суд задаволіў хадайніцтва бізнэсоўцы аб замене пакарання на абмежаванне волі. За гэта яму давялося перадаць дзяржаве вялікую частку сваіх актываў.

Кайрат Баранбаеў быў затрыманы ў сакавіку 2022 года. Раней ён валодаў франшызай Mcdonald's у Беларусі і на сваёй радзіме. Яму таксама належалі прадпрыемствы па разліве мінеральнай вады, фітнэс-клубы, фармацэўтычныя вытворчасці, камерцыйная нерухомасць і інш.

Баранбаеў — сваяк экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, а прадстаўнікі ягонага клана ў гэтай краіне з мінулага года не ў пашане.

Nashaniva.com