На «Паліміры» ў Наваполацку адбыліся затрыманні пасля размовы з інтэрнэт-правакатарам
24 кастрычніка затрымалі чатырох супрацоўнікаў цэха №201 завода.
27.10.2023 / 12:50
Як паведамляе тэлеграм-канал незалежнага прафсаюза работнікаў «Нафтана», затрыманне адбылося пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы.
Падчас дыялогу, які пачаўся як звычайная гутарка, абмеркаванне ператварылася ў палітычную дыскусію, у якой адзін з супрацоўнікаў «Паліміра» выказаў свае палітычныя погляды.
Чытайце таксама:
У Ваўкавыску затрымалі двух чалавек
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Ваўкавыску і Навагрудку
Арыштавалі супрацоўніка наваполацкага «Паліміра»
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі трэнера з Чавусаў
Па чарговым даносе стукача з чат-рулеткі затрымалі жыхара Бабруйска