Трамп назваў Орбана кіраўніком Турцыі і дадаў, што Турцыя мяжуе з Расіяй

45-ы прэзідэнт ЗША і патэнцыйны кандыдат на выбарах 2024 года Дональд Трамп пераблытаў імёны сваіх міжнародных калегаў падчас перадвыбарнай прамовы ў панядзелак у Нью-Гэмпшыры.

24.10.2023 / 08:05

Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki / AP

«Увесь свет выбухае. Вы ведаеце, для мяне вялікі гонар — ёсць такі чалавек, Віктар Орбан, хто-небудзь калі-небудзь чуў пра яго?» — сказаў Трамп, маючы на ўвазе ўсё ж, відаць, прэм'ер-міністра Венгрыі.

«Ён, напэўна, адзін з наймацнейшых лідараў у свеце. Ён лідар Турцыі», — нечакана дадаў былы прэзідэнт ЗША.

Потым ён сказаў, што Орбан мае «фронт» з Расіяй. Аднак ні Турцыя, ні Венгрыя не маюць мяжы з Расіяй.

Раней экс-прэзідэнт ЗША называў стыль кіравання прэм'ера Венгрыі «неаліберальнай дэмакратыяй» і прымаў яго ў Белым доме ў 2019 годзе.

Чытайце таксама:

Трамп паехаў у палі і распісаўся на камбайне

Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве

У Джорджыі Трампа сфатаграфавалі для паліцэйскага дасье

Nashaniva.com