Чатырох людзей асудзілі за ўдзел у маршы ў 2020 годзе
Стала вядома, што 22 верасня ў судзе Партызанскага раёна Мінска адразу чатырох людзей асудзілі паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
23.10.2023 / 18:46
Дзмітрыя і Лізавету Кляніцкіх асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі», Дзмітрыя Мурашку — да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі», а Жанну Нагулу — да двух гадоў і трох месяцаў «хатняй хіміі».
Вядома, што Кляніцкія былі пад вартай да вынясення прысуду. Іх вызвалілі ў зале суда. Мурашка і Нагула былі на волі пад закладам у памеры 3700 рублёў кожны.
Усіх чатырох ідэнтыфікавалі па фотаздымках, якія знайшлі ў аднаго з іх. Усе фігуранты справы ўнесеныя ў «спіс экстрэмістаў».
Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч.
Чытайце таксама:
У гомельскай жаночай калоніі нашэсце харчовай молі
Ахоўніка крамы «Білд» у Оршы арыштавалі ўжо чатыры разы запар