Лукашэнка ўзяўся за Акадэмію навук

«Зімой Акадэмію навук трэба падвергнуць сур'ёзнаму аналізу», — мяркуе ён. 

20.10.2023 / 12:39

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Фота: nanb.by

Лукашэнка сёння правёў нараду па «пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў», піша БелТА.

«Зімой Акадэмію навук трэба падвергнуць сур'ёзнаму аналізу. Дай бог, каб было так, як нам кіраўнік Акадэміі навук дакладвае: яны сёння робяць усё — ад беспілотнікаў да вырабаў з сухога малака, якія прадаюць у Кітай. Робяць усё. Паглядзім, ці так гэта. Я маю на ўвазе электрамабілі і гэтак далей», — сказаў ён.

Праўда, ён заўважыў, што даследаванні, аналітычная работа, прагнозы навукова-тэхнічнага прагрэсу на дзесяцігоддзі наперад патрэбныя.

«Але трэба прызнаць, што рэальны сектар эканомікі масава выкарыстоўваць працы навукоўцаў чамусьці не імкнецца. Да вытворчасці даходзяць не ўсе новыя распрацоўкі», — паставіў праблему Лукашэнка.

На яго думку, па-сапраўднаму буйных, прарыўных праектаў за гэты час створана не так шмат.

Чытайце таксама:

«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай

Каля Акадэміі навук адкрылі помнік сямі знакамітым беларусам

Лукашэнка ўвёў новыя абмежаванні для рэзідэнтаў «недружалюбных» краін

Nashaniva.com