Першы віцэ-прэзідэнт Ірана прапанаваў Лукашэнку асудзіць «сіянісцкі генацыд» у Газе

Першы віцэ-прэзідэнт Ірана Махамед Махбер прыляцеў учора з аднадзённым візітам у Мінск. Іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA расказала падрабязнасці абмеркавання сітуацыі вакол сектара Газа. Беларускія дзяржаўныя СМІ гэты момант абмінулі.

18.10.2023 / 07:14

Аляксандр Лукашэнка і Махамед Махбер. Фота: БелТА

Лукашэнка выказаў шкадаванне наконт гуманітарнага крызісу ў Газе, заклікаўшы міжнародную супольнасць «неадкладна прыняць меры, каб спыніць вайну і разню ў гэтым рэгіёне».

Махбер асудзіў «сіянісцкі генацыд у Газе», заклікаўшы Лукашэнку выступіць супраць «прыгнёту народа Палесціны, каб дапамагчы пакласці канец гэтым злачынствам».

Ні прэс-служба Лукашэнкі, ні БелТА пра гэты момант размовы не згадалі.

Таксама IRNA згадала, што Махбера падчас візіту ў Мінск суправаджалі міністр прамысловасці, шахтаў і гандлю Абас Аліябадзі, міністр нафты Джавад Аўджы і міністр сельскай гаспадаркі Махамад-Алі Нікбахт.

Чытайце таксама:

У Мінск прыехаў першы віцэ-прэзідэнт Ірана

У бальніцу ў Газе патрапіла ракета, загінулі сотні людзей. Бакі вінавацяць адзін аднаго 

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Ізраілі

Nashaniva.com