Двух жыхароў Докшыцкага раёна асудзілі за здымкі ў «Аднакласніках»

Як стала вядома «Віцебскай вясне», 4 кастрычніка суддзя Докшыцкага суда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў па дванаццаць і чатырнаццаць сутак арышту двум жыхарам Докшыцкага раёна, якія працуюць у мясцовых крамах. Жыхар горада Докшыцы Дзмітрый Славук атрымаў 12 сутак арышту, а жыхар гарадскога пасёлка Бягомль Міхаіл Надыкта — 14 сутак.

17.10.2023 / 18:14

Міхаіл Надыкта і Дзмітрый Славук

Абодвух мужчын судзіў 4 кастрычніка па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) адзін і той жа сумнавядомы суддзя Вячаслаў Елісеенка, уключаны ў санкцыйны спіс з-за вынясення палітычна матываваных прысудаў.

Абодвум мужчынам ставілася ў віну, што яны без дазволу Докшыцкага райвыканкама быццам правялі адзіночны пікет з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў. Пікет заключаўся нібыта ў тым, што кожны з іх размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» фотаздымкі з выявай нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоняй». За гэта супрацоўнікі Докшыцкага РАУС затрымалі Славука і Надыкту і склалі на іх пратаколы.

У судзе мужчыны прызналі сваю віну, але ўсё адно атрымалі суткі арышту — 12 і 14 сутак адпаведна. Праўда, мабільных тэлефонаў у іх докшыцкі суд не канфіскаваў.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі кантралёрку якасці «Магілёўхімвалакна». Яна гугліла выраз «усатый таракан»

За два каментары ў адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі

У Беларусі дадалося 14 палітвязняў

Бацькоў і брата чэмпіёна свету па самба Сцяпана Папова звальняюць з працы

Nashaniva.com