Палітвязень Андрэй Чудзінаў выйшаў на волю
Яго асудзілі за ўдзел у маршы 23 жніўня 2020 года, па выніках якога Лукашэнка бегаў з аўтаматам.
13.10.2023 / 16:12
Андрэй Чудзінаў
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 сакавіка 2022 года Андрэя асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Асноўным і адзіным доказам віны Чудзінава стаў фотаздымак на ягоным тэлефоне, які раней забралі супрацоўнікі міліцыі.
Вядома, што ў зняволенні на палітвязня ціснулі і змяшчалі яго ў ШІЗА. У лістападзе 2022 года яго перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Сёння Андрэй выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Вясна».
Чытайце таксама:
Гомельскага журналіста Андрэя Толчына вінавацяць у шкодзе інтарэсам нацыянальнай бяспецы