Выйшлі на волю Рыта Зотава і Мікіта Хількевіч

Яны былі асуджаныя за расклейванне пратэсных улётак, а данесла на іх дырэктарка школы.

12.10.2023 / 16:18

20-гадовая студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Рыта Зотава і 27-гадовы Мікіта Хількевіч былі затрыманы 9 жніўня 2021 года за расклейванне пратэсных налепак і ўлётак у Чачэрску 5-6 чэрвеня 2021 г., затым адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, піша «Гомельская вясна».

Рыта Зотава

Прычым пра ўлёткі ў міліцыю даклала дырэктарка школы № 2 Чачэрска Вольга Цалко, і маладых людзей знайшлі па запісах камер відэаназірання. На запісах, паказаных у судзе, было бачна, што Рыта наклеіла тры ўлёткі.

28 снежня 2021 г. іх зноў затрымалі і абвінавацілі па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» і народным артыкуле 342.

23 сакавіка 2022 суд Чачэрскага раёна (суддзя Пётра Цыганок, пракурор Дзяніс Лапіцкі) прыгаварыў іх да двух гадоў калоніі.

Рыта адбывала пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі, а Мікіта ў івацэвіцкай.

Сёння яны выйшлі на волю.

Чытайце таксама:

На волю выйшаў палітвязень Арсеній Чыжык

Палітзняволены Ігар Повараў выйшаў на волю

На волю выйшлі палітвязні Яўген Календа і Дзмітрый Адарачкін

Nashaniva.com