15 чалавек і шэсць адзінак тэхнікі шукалі зніклую ў грыбах жанчыну. А яна моцна здзівілася гэтаму
Затое поўнае вядро грыбоў за гэты час паспела набраць.
09.10.2023 / 07:57
Фота: Kraj.by
Здарэнне адбылося ў мінулы чацвер ля вёскі Вароны ў Пастаўскім раёне. З райцэнтра ў грыбы прыехала сям'я — маці са сваімі дарослымі дзецьмі. Дзеці жанчыны згубілі яе прыкладна каля 13:00, піша kraj.by.
Спачатку яны заняліся пошукамі самастойна, а потым, калі зразумелі, што не знойдуць, звярнуліся да ратавальнікаў МНС, міліцыю і леснікоў. Усяго для пошукавых работ былі задзейнічаны шэсць адзінак тэхнікі і 15 чалавек, з іх тры адзінкі тэхнікі і восем работнікаў МНС. Жанчыну знайшлі ў 17:35.
«Калі жанчыну знайшлі, яна вельмі здзівілася, што яе наогул шукалі. Захапілася ціхім паляваннем і нават сама не ведала, што яе шукаюць. Затое поўнае вядро грыбоў за гэты час паспела набраць», — расказаў ляснік Андрэй Шувалаў, які браў удзел у пошуках.
Чытайце таксама:
У Столінскім раёне пенсіянер пайшоў у параднай форме ў лес і заблукаў