Прэм'ер Ізраіля: Гэта вайна
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам наконт апошніх падзей.
07.10.2023 / 12:13
Абстрэл Ашкелона раніцай 7 кастрычніка 20023 года. Фота: Tsafrir Abayov / AP
Ён заявіў: «Грамадзяне Ізраіля, мы ў стане вайны. Не аперацыі, не перастрэлкі. Вайны».
Ён запэўніў, што ХАМАС «заплаціць» за сённяшні напад.
Нетаніягу паведаміў, што распарадзіўся «зачысціць памежныя населеныя пункты ад тэрарыстаў» і «правесці мабілізацыю рэзервістаў».
Кіраўнік урада заклікаў грамадзян Ізраіля падпарадкоўвацца ўказанням арміі і кіравання тылам, піша newsru.co.il.
Чытайце таксама:
ХАМАС захапіла сем ізраільскіх гарадкоў і пасёлкаў на мяжы сектара Газа