За падпіску на тры «экстрэмісцкія» рэсурсы арыштавалі работніка «Нафтана»

Суддзя суда горада Наваполацка Зінаіда Балаболава 28 верасня за падпіску на тры «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на трое сутак работніка ААТ «Нафтана» Дзяніса Філітарына, паведамляе «Віцебская вясна».

06.10.2023 / 18:28

На судовым паседжанні было абвешчана, што ў Дзяніса ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ў раздзеле «Падпіскі» супрацоўнік аддзела 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК знайшоў падпіскі на старонку STOP LUKA, суполку «Наш край» і групу «Анлайн-платформа «Голас». 

У судзе «правапарушальнік» прызнаў, што сапраўды меў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках розныя падпіскі і публікацыі, у тым ліку і з гэтых рэсурсаў.

Суддзя Балаболава ўлічыла, што Філітарын прызнаў віну і мае на ўтрыманні двух непаўналетніх дзяцей. Кіруючыся ч. 2 арт. 19.11 КаАП, яна пастанавіла арыштаваць мужчыну на трое сутак без канфіскацыі яго гаджэтаў.

Чытайце таксама:

Ужо тры тыдні ў закрытым рэжыме працягваецца суд над музыкамі Tor Band. Ім пагражае да 12 гадоў калоніі

Зняволеную адвакатку Юлію Юргілевіч уганаравалі Міжнароднай прэміяй Тэр'е

73-гадовага лідара незалежных прафсаюзаў Васіля Бераснева змясцілі ў шпіталь, патрэбна перасадка ныркі

Nashaniva.com