Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава перавялі ў віцебскую калонію
У Мінгарсудзе 24 ліпеня Юрыя Адамава асудзілі да 3 гадоў калоніі. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Стала вядома, што Адамаў пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3, піша «Вясна».
06.10.2023 / 16:34
Юрый Адамаў — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата Pamylka. Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорык (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў postdoctoral-даследаванні ў ЗША.
Чытайце таксама:
Зняволеную адвакатку Юлію Юргілевіч уганаравалі Міжнароднай прэміяй Тэр'е