Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый «Прессбола»
Сёння ў Доме футбола прайшло пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола, на якім разглядалася пытанне вядучага друкаванага спартыўнага выдання краіны.
06.10.2023 / 12:37
Фота: abff.by
Апошнім часам «Прессбол» зазнаў сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці, у першую чаргу з-за блакавання ўладамі доступу да сайта ў чэрвені. Нядаўна з'явілася інфармацыя, што друкаваная версія выдання наогул можа спыніць існаванне. Усе надзеі былі на Беларускую федэрацыю футбола.
У красавіку 2013 года БФФ завалодала 50 працэнтамі акцый ТАА «Прессбол-91». Сёння выканкам вырашыў, што асацыяцыя заключыць дамовы на куплю пакінутых доляў «ПБ», якія належалі заснавальнікам газеты — Юрыю Арлову (30 працэнтаў), Аляксандру Дабрыяну (10 працэнтаў) і Дзмітрыю Беленькаму (10 працэнтаў).
Першы нумар «Прессбола» выйшаў у студзені 1991 года. Нейкі час газета выдавалася раз на тыдзень, потым два разы на тыдзень, вялікі нумар у аўторак ці панядзелак, меншы нумар у пятніцу. З 1998 года газета нейкі час выдавалася чатыры разы на тыдзень, а потым вярнулася да фармату двойчы на тыдзень.
Чытайце таксама:
Неўзабаве мае спыніць існаванне легендарны «Прессбол», «затупленне» не выратавала — Трыбуна