«Хочацца сказаць кампаніям з трыльённымі капіталізацыямі і тэхна-візіянерам: хлопцы, а вы не афігелі?»

Некалькі, здавалася б, незвязаных навін апошняга часу і адно разважанне апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку журналіст Максім Маханькоў.

04.10.2023 / 21:09

1. Многія супрацоўнікі Крэмніевай даліны спяць у капсулах-бараках, проста як рабочыя на кітайскіх фабрыках у 90-х.

2. Фэйсбук і інстаграм будуць прапаноўваць платную падпіску свайго г-на.

3. Ілан Маск, тэхна-месія, візіянер, найбагацейшы чалавек планеты, посціць у Х (ex-Twitter) мем, у якім кпіць з народа, які стаў ахвярай генацыдальнай вайны ў цэнтры Еўропы.

4. 48-мегапіксельныя тэлефоны, дыскі на 5 тэрабайт, звышхуткасны 5G і аптавалаконны інтэрнэт, Chat GPT і суцэльны AI. Лічбы, лічбы, лічбы… Але чаму мой скайп на Dial-Up інтэрнэце з хуткасцю 52 кбіт/с у 2006 годзе працаваў выдатна, дазваляючы размаўляць са сваякамі з Амерыкі, у тым ліку са слабенькага кампа? А скайп 2023 года… Вы карысталіся гэтым г-ном, якое глючыць на гігабітнай лініі і на сучасным кампе з апошнім жалезам?

Чаму мой ICQ-кліент у 2007 годзе працаваў на выдатна, маючы нармальны інтэрфейс, афігенны пошук, а цяпер, у 2023 годзе, Discord, Viber, WhatsApp і нават Telegram выглядаюць проста сапраўдным г-ном? Telegram такое самае г-но (без нармальнага пошуку, без каталагізацыі, без індэксацыі ў пошукавых сістэмах), проста іншыя яшчэ горшыя.

Штучны інтэлект, трыльённыя капіталізацыі, а Майкрасофт дагэтуль не дае нармальна выдаліць неактыўную арганізацыю са свайго Teams, а праграма кожны раз здзіўляе новымі глюкамі. Viber існуе столькі гадоў, але там дагэтуль для таго, каб дадаць новыя фоткі з галерэі ў чат, трэба гэты Viber перазапускаць. Я ўжо маўчу пра тое, як кампаніі збіраюць даныя і так і імкнуцца вымантачыць твой нумар тэлефона.

На фоне гэтага ўсяго так і хочацца сказаць кампаніям з трыльённымі капіталізацыямі і тэхна-візіянерам: хлопцы, а вы не афігелі? Я шчыра спадзяюся, што палітычнае кіраўніцтва ліберальных дэмакратый нарэшце пакончыць з гэтым манапалістычным кодлам і адновіць нармальную здаровую канкурэнцыю на гэтым рынку, і абмяжуе іх эканамічны і палітычны ўплыў, якім яны, відавочна, злоўжываюць.

Чытайце таксама:

Тры беларускамоўныя стрымеры патрапілі ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077

Што такое Bluesky, куды беларусы сыходзяць з твітара? І ў якім стане цяпер Bel_sky?

Да канца года YouTube будзе падтрымліваць загрузку RSS для падкастараў, а таксама прыватныя каналы ў YouTube Music

Nashaniva.com