Грамадства2424

«Калі ўжо пяць хвілін не прасіў мільярда даляраў дапамогі». Маск апублікаваў здзеклівы мем пра Зяленскага

Мільярдэр Ілан Маск справакаваў новы скандал, апублікаваўшы ў сацсетцы X мем пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які мяжуе з абразай.

Украінскія СМІ пішуць, што выява старая, але да мема дададзеныя словы: «калі прайшло пяць хвілін, а ты не папрасіў дапамогі ў мільярд даляраў».

Дыскусія аб вайсковай і фінансавай дапамозе Кіеву зноў актуалізавалася на мінулым тыдні ў сувязі з шатдаўнам, якога змагла пазбегнуць бюджэтная сістэма ЗША.

Прэзідэнт Джо Байдэн падтрымаў праект часовага бюджэту, які не ўключае дапамогу Украіне, але выключыў, што амерыканская падтрымка Украіны будзе перапыненая.

Маск неаднаразова адыгрываў прыкметную ролю ў вайне ва Украіне, у тым ліку гібрыднай.

Купіўшы Twitter, ён змякчыў абмежаванні для расійскіх прапагандысцкіх акаўнтаў. Улетку скандал узнік, калі Маск атрымаў ад уладаў Украіны экстраны запыт на актывацыю Starlink «на ўсім шляху да Севастопаля».

Маск выказаў здагадку, што Украіна хоча «патапіць большую частку расейскага флоту, які стаяў на якары», і адхіліў запыт.

Каментары24

  • Я
    02.10.2023
    Добрае пачуцце гумару.
  • ІМЯ
    02.10.2023
    Малайца Маск. Зяленскага можна зразумець, але па ўражанням вялікая частка грошай ідзе на карупцыйны апарат у Украіне.
    Чым далей, тым больш незадаволенасці будзе выказваць Захад. Сачыце за выбарамі.
  • Суповой пакетик
    02.10.2023
    Kotya, Ваша логика напоминает риторику Адама Кадырова. "А? Избил? Ну и что? ты же мне все равно будешь мило улыбаться..."

Хто тая прафсаюзная дзяўчына з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Хто тая прафсаюзная дзяўчына з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная дзяўчына з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Хто тая прафсаюзная дзяўчына з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →