У баранавіцкай школе зладзілі паказальны суд над жанчынай, якая скрала мабільнік

Выязное пасяджэнне суда, куды сабралі школьнікаў, адбылося ў школе нумар дзевяць.

04.10.2023 / 11:26

На выязным адкрытым судовым пасяджэнні разглядалася крымінальная справа па факце крадзяжу (ч. 1 арт.205 КК). На лаве падсудных была жыхарка Клецкага раёна, якую абвінавачвалі ў крадзяжы мабільнага тэлефона ў свайго знаёмага, паведамляе выданне bar24.by.

Фота: Упраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама

Як адзначылі на судзе, жанчына два гады нідзе не працуе, жыве за кошт сродкаў маці. Яна сваю віну прызнала цалкам. У выніку ёй прызначылі 300 гадзін грамадскіх работ.

У школе на пасяджэнні суда прысутнічалі вучні, паведамляе ўпраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама.

Фота: Упраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама

«Удзел школьнікаў у адкрытым судовым пасяджэнні будзе спрыяць фармаванню ў дзяцей цвёрдай устаноўкі на законапаслухмяны лад жыцця», — паведамілі чыноўнікі адукацыі.

Фота: Упраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама

Чытайце таксама:

Салігорац скраў для жонкі куртку, а той яна не спадабалася

У беларускай культурнай прасторы скралі бокс з данатамі на дапамогу Украіне

10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў восем ровараў

Nashaniva.com