У Віцебску асудзілі жанчыну, якая адсякала галовы катам
У Віцебску судзілі жанчыну, якая забіла котку з кацянём і выставіла відэа гэтага ў сацсеткі, паведаміла прэс-служба Віцебскага абласнога суда. Інцыдэнт з забойствам дзвюх жывёлін адбыўся ў Віцебску ў траўні 2023-га.
02.10.2023 / 21:37
Фота ілюстрацыйнае
Як высветлілася, віцяблянка ў двары жылога дома спецыяльна забіла сваіх жывёл. Яна спачатку адсекла сякерай галаву кацяняці, а потым праз пару дзён і котцы. Увесь працэс жанчына здымала на відэа, а знятыя ролікі затым выклала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Відэа не засталося незаўважаным, неўзабаве жанчыну затрымалі за жорсткае абыходжанне з жывёламі (ч. 1, 2 арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
Следчаму віцяблянка заявіла, што наўмысна забіла котку з кацянём і зняла відэа, каб, маўляў, папярэдзіць сваіх знаёмых, каб яны «не лезлі да яе», інакш ім таксама пагражае нешта падобнае. Сваю віну затрыманая прызнала цалкам.
Суд прызнаў жанчыну вінаватай ва ўчыненых злачынствах, палічыўшы, што жорсткае абыходжанне з жывёламі яна здзейсніла з хуліганскіх і іншых нізкіх памкненняў.
Прысуд — 1,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытайце таксама:
У Ленінградскай вобласці забілі 34-гадовую беларуску
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці
У Польшчы затрымалі двух беларусаў, якія ўчынілі серыю ўзброеных рабаванняў