«Новая Беларусь» запусціла праект, як беларусы вырашаюць праблемы з легалізацыяй

Праект зрабіў фактычна «жывую вікіпедыю» беларускага эмігранта, пабудаваную на асабістым досведзе легалізацыі беларусаў і беларусак у розных краінах.

02.10.2023 / 17:01

Фота: «Наша Ніва»

Аўтары праекта ўпэўненыя, што разам вырашаць агульныя праблемы эфектыўней і весялей. Таму «Новая Беларусь» ў партнёрстве з «Народнымі амбасадамі» запусціла праект «Усё будзе легальна» пра легалізацыю за мяжой пасля забароны дыстанцыйна абмяняць беларускі пашпарт і атрымаць важныя даведкі.

Праект наважыўся зрабіць жывую вікіпедыю беларускага эмігранта, пабудаваную на асабістым досведзе легалізацыі беларусаў і беларусак у розных краінах. Бо на практыцы тэарэтычныя рашэнні часам працуюць з нюансамі. Ці ўвогуле не працуюць або так схаваныя, што трэба пашукаць. Ці іх няма, але разам можна нешта прыдумаць.

Таму план такі: сабраць у адным месцы ўсе лайфхакі, сакрэцікі, асабістыя гісторыі і іншае карыснае (ды хоць «фотапартрэты» спагадлівых супрацоўнікаў міграцыйнай службы) пра тое, як цяпер можна легалізавацца ў розных краінах, дзе ёсць беларусы і беларускі. А калі гатовых рашэнняў на гэты момант няма, то паспрабаваць іх разам ініцыяваць. Тым больш, што «Новая Беларусь» стварыла для гэтага патрэбныя зручныя інструменты.

Як гэта будзе працаваць?

Праект існуе ў фармаце суполак у аплікацыі «Новая Беларусь». На першым этапе запусцілі суполкі па сямі краінах: Польшча, Літва, Грузія, Чэхія, Германія, Нідэрланды, Партугалія. Затым гэты спіс пашырыцца, калі ў людзей будзе такі запыт. Таксама будзе распрацаваны чат для кансультацый з экспертамі.

У суполках можна:

А што ў выніку атрымаецца?

Задача-мінімум — стварыць карысную вікіпедыю па легалізацыі для беларускага эмігранта. 

Задача-максімум — дапамагчы беларусам і беларускам стаць моцнай супольнасцю, якая здатная ўплываць на вырашэнне беларускіх праблем там, дзе яна ёсць.

Як далучыцца? 

Каб далучыцца, спампуйце ці абнавіце аплікацыю «Новая Беларусь», зарэгіструйцеся або аўтарызуйцеся, зайдзіце ў раздзел суполак (правы ніжні кут на галоўнай старонцы), знайдзіце сваю краіну і будзьце карыснымі адно аднаму.

Чытайце таксама:

Гайд па легалізацыі і «пашпартах замежнікаў» у Літве і Польшчы

МУС Літвы прапануе павялічыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка для беларусаў

«Збіраць усе магчымыя доказы. Літаральна ўсе». Як беларусы атрымліваюць міжнародную абарону ў Польшчы

Nashaniva.com