Трамп паехаў у палі і распісаўся на камбайне

У ходзе перадвыбарчай кампаніі 45-ы прэзідэнт ЗША нанёс візіт фермерам у штаце Аёва. З аналагічнымі інспекцыямі сельскай гаспадаркі рэгулярна ездзіць Аляксандр Лукашэнка.

02.10.2023 / 08:55

Дональд Трамп падчас выступу перад фермерамі ў штаце Аёва. Фота: Charlie Neibergall / AP

Былы прэзідэнт Дональд Трамп заручыўся падтрымкай фермераў у нядзелю падчас візіту ва ўсходнюю Аёву.

Трамп, які застаецца лідарам у намінацыі ад Рэспубліканскай партыі на выбары 2024 года, зноў распавёў пра свае сувязі ў сельскай гаспадарцы і энергетыцы. Ён асудзіў прэзідэнта Джо Байдэна за вядзенне «няспыннай вайны з амерыканскай сельскай гаспадаркай» і назваў губернатара Фларыды Рона Дэсанціса, яго галоўнага суперніка ад Рэспубліканскай партыі, «заклятым ворагам амерыканскага фермера». 

«Як вы думаеце, Джо Байдэну прыйшло б у галаву даць вам 28 мільярдаў даляраў?» — спытаў ён, часта спасылаючыся на свае тарыфныя выплаты фермерам. «Ён не даў бы вам і 10 цэнтаў».

Трамп паціснуў рукі фермерам, павітаў іх жонак і пакінуў вялікі подпіс маркерам на камбайне John Deere.

Фота: Charlie Neibergall / AP

Trump signs a John Deere combine on a farm in southeast Iowa pic.twitter.com/WEs3yxZFfY

— Galen Bacharier (@galenbacharier) October 1, 2023

«Мы любім фермераў і цэнім іх, — сказаў ён. — Вы ж не хацелі б нічога іншага, праўда?».

«Думаеце, Байдэн здольны зрабіць такое?», — рэзюмаваў Трамп.

Чытайце таксама:

Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Рамасвамі больш не будзе выконваць рэп Эмінема. Забараніў сам аўтар

Дональд Трамп правёў беспрэцэдэнтны збор сродкаў на продажы мерчу са сваім турэмным фота

Nashaniva.com