У Слоніме сталі выпускаць каўбасу з ягадамі

Слонімскі мясакамбінат асвоіў выпуск яшчэ адной каўбаснай навінкі. Гэтым разам на прадпрыемстве сталі выпускаць каўбасу з ягадамі, піша «Газета Слонімская».

30.09.2023 / 18:28

У склад новага каўбаснага вырабу вышэйшага гатунку пад назвай «Княжыца», акрамя звыклых інгрэдыентаў — свініны, шпіка і ялавічыны, уваходзяць яшчэ і ягады брусніцы. Праўда, не цэлыя, а здробненыя.

Каўбаса з брусніцамі сыравэнджаная і можа захоўвацца пры тэмпературы ад 2 ⁰С да 6 ⁰С 60 сутак, адзначае вытворца. 

Раней у тым жа Слоніме сталі выпускаць чорную каўбасу з самурайскай назвай.

Чытайце таксама:

Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?

«Пакаштаваць можна?» — «Трэба». Што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Ці каштавалі мяса саранчы? А яно ўжо прадаецца ў Польшчы. Знайшлі беларуса — фаната такой ежы

«Здаецца, гэта адпудзіць пакупнікоў». У Беларусі з'явілася чорная-чорная каўбаса з самурайскай назвай

Nashaniva.com