Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Пра сенсацыйную знаходку падчас раскопак на менскім гарадзішчы паведамілі на інстаграм-старонцы «Стары Менск». 

27.09.2023 / 21:19

Знойдзеная манета — арабскі срэбраны дырхем, які чаканіўся ў VIII стагоддзі, у 770-я гады.

Тое, што такая манета патрапіла сюды больш як 1200 гадоў таму — «сенсацыя нават для Менкі», сцвярджаюць аўтары роліка. Хоць сцвярджаць, што Менску таксама гэтулькі гадоў, такая знаходка сама па сабе, вядома, падстаў не дае. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Сядзіба-замак Стары Менск (@starymensk.by)

Археолагі цяпер працягваюць рабіць прарэзку вала і ўжо дайшлі ніжэй за ўзровень пляцоўкі самога гарадзішча. Манету знайшлі ў самым сэрцы вала, там, дзе ёсць рэшткі драўляных канструкцый.

Чытайце таксама:

На раскопках пад Мінскам знайшлі яшчэ адзін трызуб князя Ізяслава

На раскопках у Беларусі знайшлі свістульку, якой 400 гадоў, і аднавілі яе гук. Вы паслухайце!

Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі тысячагадовы грабеньчык

Nashaniva.com