У ходзе канфлікту ў Нагорным Карабаху на мінулым тыдні загінулі 192 азербайджанскія вайскоўцы — Мінздароўя

Падчас дзеянняў Азербайджана ў Нагорным Карабаху, якія краіна называе» антытэрарыстычнымі мерапрыемствамі», загінулі 192 азербайджанскіх вайскоўцаў, 512 параненыя, паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі.

27.09.2023 / 11:00

Дым узнімаецца пасля абстрэлу армянскіх пазіцый у Карабаху. 19 верасня 2023 года. Скрыншот з відэа: Stringer/Anadolu Agency via Getty Images

Раней стала вядома, што з тэрыторыі Нагорнага Карабаха ў Арменію прывезлі целы 125 загінулых армян. 68 чалавек з іх загінулі ў выніку выбуху на складзе з палівам, дзе яго раздавалі тым, хто збіраўся эвакуявацца.

Этнічныя армяне спрабуюць масава з'ехаць з Нагорнага Карабаха пасля таго, як Азербайджан 19 і 20 верасня правёў у рэгіёне «антытэрарыстычную аперацыю» і вымусіў улады самаабвешчанага ўтварэння здацца, а мясцовыя ўзброеныя фармаванні — скласці зброю.

Эксперты чакаюць, што пасля таго, як кантроль над рэгіёнам цалкам пяройдзе да Баку, практычна ўсе этнічныя армяне (больш за 120 тысяч чалавек) могуць пакінуць рэгіён.

Чытайце таксама:

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Байдэн даслаў ліст з падтрымкай армянскаму прэм'еру Пашыняну 

Nashaniva.com