Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве
Раней 45-га прэзідэнта ЗША абвінавацілі ў штурме Капітолія, неналежным захоўванні сакрэтных дакументаў і выплаце порнаактрысе $130 тысяч за маўчанне пра сэксуальную сувязь з ёй.
27.09.2023 / 08:47
Fulton County Sheriff’s Office via AP
Суд прызнаў Трампа вінаватым у махлярстве, паведамляе Reuters.
Паводле інфармацыі агенцтва, суддзя Нью-Ёрка Артур Энгоран пастанавіў, што Трамп і Trump Organization нясуць адказнасць за махлярства.
Аднак суд адмовіўся адхіліць пазоў генеральнай пракуроркі штата Летыцыі Джэймс, якая абвінавачвае былога прэзідэнта ў незаконным завышэнні яго актываў і чыстай маёмасці.
Раней Трампа абвінавацілі ў штурме Капітолія, неналежным захоўванні сакрэтных дакументаў і выплаце порнаактрысе $130 тысяч за маўчанне пра сэксуальную сувязь з ёй.
Толькі сёлета Трампу выставілі чатыры абвінавачанні. Сярод іх — справа аб штурме Капітолія ў студзені 2021 года, спроба адмяніць вынікі выбараў 2020-га, а таксама аб неналежным захоўванні сакрэтных дакументаў.
У канцы жніўня Трамп прыехаў у штат Джорджыя, дзе прайшоў фармальную працэдуру арышту.
Арышт зноў доўжыўся 20 хвілін, пасля чаго былы прэзідэнт ЗША быў адпушчаны. Тым не менш Трампа вырашылі сфатаграфаваць для паліцэйскага дасье. Ён стаў першым у гісторыі прэзідэнтам ЗША з такім фота. Калі 45-ы прэзідэнт уцячэ, менавіта гэтае фота будзе разаслана ва ўсе аддзяленні паліцыі.
Трамп заявіў, што будзе браць удзел у наступных выбарах, якія пройдуць у лістападзе 2024 года. Калі ён пераможа, гэта будзе другі выпадак у гісторыі ЗША, калі прэзідэнтам краіны стаў чалавек, які кіраваў з перапынкам. Першы раз такое здолеў зрабіць Гровер Кліўленд, які быў прэзідэнтам у 1885—1889 і 1893—1897 гадах.
Чытайце таксама:
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Рамасвамі больш не будзе выконваць рэп Эмінема. Забараніў сам аўтар
У Джорджыі Трампа сфатаграфавалі для паліцэйскага дасье
Дональд Трамп правёў беспрэцэдэнтны збор сродкаў на продажы мерчу са сваім турэмным фота