Беларусбанк прыпыняе прыём новых і папаўненне некаторых адкрытых укладаў у далярах
З 27 верасня прыпыняецца прыём новых і папаўненне адкрытых па 26 верасня тэрміновых безадзыўных дэпазітаў у далярах з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў. Гаворка пра ўклады «Вялікія магчымасці», «Безадзыўны для нерэзідэнтаў», «Вялікія магчымасці анл@йн».
21.09.2023 / 20:40
ААТ «ААБ Беларусбанк» знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Летась Нацбанк уключыў Беларусбанк у першую групу сістэмна значных банкаў на 2023 год.
24 чэрвеня 2021 года краіны Захаду ўвялі абмежаванні супраць Беларусбанка ў рамках чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць беларускіх улад. 11 красавіка Канада абвясціла аб новых санкцыях у дачыненні да Беларусі, пад якія таксама трапіў Беларусбанк.
Чытайце таксама:
Якія засталіся спосабы перавесці грошы ў Беларусь і колькі складзе камісія
У Беларусі стаў даступны Huawei Pay для аплаты тавараў і паслуг смартфонам
Купіць даляры па рублёвай карце ў банкамаце ці за наяўныя ў касе — што выгадней?