Стала вядома, калі будуць зноў судзіць Паліну Шарэнду-Панасюк
Суд па справе палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк пачнецца 2 кастрычніка а 10-й раніцы, піша «Брэсцкая вясна».
20.09.2023 / 20:17
Паліну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым.
На будучым тыдні Шарэнду-Панасюк этапуюць у рэчыцкі ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. На гэты момант у яе вельмі кепскі стан здароўя, а стасункаў са сваякамі няма ўжо паўгода.
Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Чытайце таксама:
Для Паліны Шарэнды-Панасюк перасталі прымаць перадачы
Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку. Яе патрабаванні выканалі
Паліна Шарэнда-Панасюк, пратэстуючы супраць бясконцых здзекаў, абвясціла галадоўку