Кава Jacobs хутка знікне з продажу. Які брэнд зойме яе нішу

У інстаграме ў беларусаў можна ўбачыць гісторыі са здымкамі паліц, на якіх побач з кавай Jacobs Monarch стаіць кава пад назвай Monarch Original. Знешне ўпакоўка амаль не адрозніваецца. Карыстальнікі выказваюць здагадкі, што гэта не арыгінальная кава, а антысанкцыйная спроба «закасіць» пад прадукцыю вядомага брэнда.

19.09.2023 / 14:21

Фота: скрыншот з сайта monarchcoffee.ru

Jacobs у Беларусі — усё

Як высветлілася, турбавацца з гэтай нагоды не варта. Бо гэта не падробка, а арыгінальная кава ад кампаніі JDE (уласнік Jacobs). Выпускаюць яе ўсё на тым жа заводзе нідэрландскай кампаніі ў Ленінградскай вобласці.

Рэч у тым, што кампанія JDE вырашыла цалкам прыбраць з прылаўкаў у Расіі свой гандлёвы брэнд Jacobs. А паколькі ў глабальным сэнсе наш рынак у выніку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі стаў часткай расійскага, кава Jacobs знікне з нашых прылаўкаў, як толькі крамы спрададуць рэшткі тавару са старых партый.

У іншых рэгіёнах свету кава і далей будзе прадавацца пад назвай Jacobs.

Чытайце таксама: 

Пад Брэстам вырасцілі гарбуз вагой паўтоны. У яго ёсць нават свае сацсеткі

У Мінску адкрыюць рэстаран «Малевіч»

Nashaniva.com