Паведамілі пра поўны дэмантаж лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі. «Беларускі Гаюн» пярэчыць

З падачы рускай рэдакцыі «Радыё Свабода», якая параўнала спадарожнікавыя здымкі, сёння пайшла распаўсюджвацца інфармацыя, што ў лагеры ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль пад Асіповічамі нібыта дэмантавалі ўсе намёты. Але маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» сцвярджае, што гэтага пакуль не адбылося. 

18.09.2023 / 22:21

«Нават на спадарожнікавым здымку сэрвісу Planet.com відаць, што дэмантаваная толькі частка намётаў. А сам здымак ад 18 верасня ахоплівае толькі траціну тэрыторыі лагера», — сцвярджае «Беларускі Гаюн».

Пра частковы разбор лагера маніторынгавая група паведамляла яшчэ 8 верасня, але казаць пра поўны дэмантаж пакуль нельга.

Чытайце таксама:

Пасля смерці Прыгожына Зінгман спрабуе перахапіць ахоўныя кантракты «Вагнера» — крыніцы

У Беларусі прадаюць майкі з выявамі Прыгожына і «Вагнера»

Пасля смерці Прыгожына разгарнулася барацьба за яго спадчыну

Nashaniva.com