Свет22

Пасля смерці Прыгожына разгарнулася барацьба за яго спадчыну

За актывы імперыі, якая засталася на трох кантынентах, пасля гібелі кіраўніка ПВК «Вагнер» змагаюцца буйныя гульцы ў расійскай уладзе. З другога боку, частка вагнераўцаў схільная бачыць сваім камандзірам сына Прыгожына.

the grave of Yevgeny Prigozhin магіла Яўгена Прыгожына могила Евгения Пригожина
Афіцэр паліцыі на магіле Яўгена Прыгожына, 29 жніўня 2023 года. Фота: AP Photo / Dmitri Lovetsky

Карэспандэнты выдання The New York Times паразмаўлялі з больш як тузінам цяперашніх і былых чыноўнікаў у Вашынгтоне, Еўропе, Афрыцы і Расіі, а таксама з чатырма расіянамі, якія працавалі на Прыгожына. Многія з апытаных выказаліся на ўмовах ананімнасці.

Па словах суразмоўцаў, цяпер у Расіі ідзе цяжкая барацьба за актывы Прыгожына паміж буйнымі гульцамі ў расійскіх уладных структурах, уключаючы два разведвальныя агенцтвы. Барацьба ўскладняецца нязгодай некаторых вагнераўцаў перайсці пад кантроль Міністэрства абароны Расіі. Замест гэтага яны падтрымліваюць перадачу ўлады сыну Прыгожына.

«Вагнер» — гэта не толькі грошы, гэта свайго роду рэлігія», — заявіў выданню Максім Шугалей, палітычны кансультант Прыгожына, вызвалены ў 2020 годзе з турмы ў Лівіі, дадаўшы, што ён ганарыцца тым, што быў часткай наёмнікаў.

«Малаверагодна, што гэтая структура цалкам знікне. Для мяне гэта немагчыма», — сказаў ён.

Журналісты адзначаюць, што барацьба за актывы Прыгожына мае далёкасяжныя наступствы. Яго ваенізаваная групоўка была самай эфектыўнай баявой сілай Расіі ва Украіне ў мінулым годзе, і яе рассейванне паднімае пытанні аб здольнасці Расіі здзяйсняць новыя наступы.

Але самую вялікую каштоўнасць для Расіі ПВК «Вагнер» прадстаўляў у афрыканскіх краінах, у тым ліку ў Лівіі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. Вагнераўцы дапамаглі ўзмацніць уплыў Расіі на кантыненце, аслабіўшы ўплыў у рэгіёне такіх заходніх дзяржаў, як Францыя і ЗША.

вагнераўцы ў Малі вагнеровцы в Мали Wagnerians in Mali
Вагнераўцы ў Малі. Фота: French Army via AP

Спасылаючыся на словы заходніх чыноўнікаў, журналісты сцвярджаюць, што барацьбу за кантроль над ключавымі аспектамі дзейнасці ПВК «Вагнер» вядуць Служба знешняй разведкі Расіі (СЗР) і Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (ГРУ).

Чакаецца, што СЗР возьме пад кантроль прапагандысцкую імперыю Прыгожына, якая ўключае «фабрыку троляў». ГРУ можа ўзяць кантроль над расійскімі інтарэсамі і аперацыямі за мяжой.

Бітва за Афрыку

Журналісты адзначаюць, што вайна ва Украіне не мела вялікага значэння для інтарэсаў Прыгожына ў Афрыцы, якія пастаянна раслі. На ўкраінскі фронт была перакінутая невялікая частка сіл. Большасць заставалася на месцы. Але няўдалы мяцеж у чэрвені паставіў афрыканскія аперацыі Прыгожына пад вялізны ціск.

На працягу ліпеня-жніўня яму прыйшлося перасоўвацца хуткімі тэмпамі па кантыненце, імкнучыся забяспечыць сабе саюзнікаў і ўмацаваць дзелавыя інтарэсы. А сваім падраздзяленням у Беларусі ён даручыў падрыхтавацца да «новага падарожжа ў Афрыку».

Паралельна з Прыгожыным у Афрыку сталі здзяйсняць паездкі высокапастаўленыя крамлёўскія чыноўнікі. Яны імкнуліся данесці пасыл аб тым, што Расія мяняе падпарадкаванне вагнераўцаў. Адным з іх быў намеснік міністра абароны генерал Юнус-Бек Яўкураў, якога Прыгожын публічна прыніжаў падчас свайго мяцяжу.

У задачы Яўкурава ўваходзіла пераканаць як афрыканскіх і сірыйскіх лідараў, так і ветэранаў «Вагнера» змяніць сваю лаяльнасць да Прыгожына.

Канкурэнцыя ўзмацнялася, і ў канцы ліпеня ў Малі, Буркіна-Фасо і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) успыхнулі скаардынаваныя мітынгі ў падтрымку «Вагнера». У жніўні Прыгожын наведаў сталіцу ЦАР і сустрэўся там з прэзідэнтам краіны. На наступны дзень адбылася сустрэча з дэлегацыяй з Судана.

Затым Прыгожын накіраваўся ў Лівію, дзе, па словах французскіх чыноўнікаў, ягоны самалёт зрабіў два прыпынкі. А свой першы пасля мяцяжу відэазварот, па словах аналітыкаў, ён зняў у Малі.

Але ўслед за Прыгожыным 22 жніўня ў Лівію прыбыў Яўкураў. Там ён сустрэўся з вярхоўным галоўнакамандуючым Халіфам Хафтарам. Перамовы скончыліся пагадненнем аб тым, што байцы ПВК «Вагнер» застануцца ў краіне, але кантроль над імі пяройдзе да ГРУ. На наступны дзень тры галоўныя кіраўнікі «Вагнера» загінулі.

У канцы жніўня — пачатку верасня Юнус-Бек Яўкураў працягнуў свае паездкі па Афрыцы. Ён сустрэўся з прэзідэнтам Буркіна-Фасо, а затым адправіўся ў Малі.

Юнус-Бек Евкуров и лидер Буркина-Фасо Ибрагим Траоре Yunus-Bek Yavkurov and Burkina Faso leader Ibrahim Traoré Юнус-Бек Яўкураў і лідар Буркіна-Фасо Ібрагім Траорэ
Юнус-Бек Яўкураў і лідар Буркіна-Фасо Ібрагім Траарэ. Скрын відэа: VOA Africa / Youtube

Няпэўная будучыня «Вагнера»

Выданне спасылаецца на меркаванне Шугалея, які сцвярджае, што расійскі ўрад не можа цалкам узяць пад свой кантроль «Вагнер» ці дзейнічаць гэтак жа эфектыўна, як яго байцы. Ён таксама разглядае ў якасці патэнцыйнага спадчынніка імперыі сына Прыгожына Паўла.

«Я думаю, што ён павінен вырашыць некаторыя з праблем. Наколькі я ведаю, ён да гэтага гатовы», — цытуе выданне словы Шугалея.

У той жа час афіцыйныя асобы ў Вашынгтоне сцвярджаюць, што пакуль рана казаць пра тое, як усё складзецца.

Некаторыя згодныя, што Павел Прыгожын, якому за дваццаць і які з мінулага года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, паспрабуе ўсталяваць кантроль над кампаніяй бацькі. Цяпер Павел кіруе трыма фірмамі нерухомай маёмасці ў Пецярбургу.

Выданне сцвярджае, што сын можа захаваць частку актываў бацькі ў Расіі, якія, паводле звестак «Агенцтва», у 2022 годзе складалі каля 800 мільёнаў долараў. Але яму спатрэбіцца ўхваленне Крамля, каб працягваць кантраляваць дзейнасць за мяжой, дзе ўрады купляюць як геапалітычную падтрымку Масквы, так і паслугі вагнераўцаў.

Амерыканскія чыноўнікі цяпер кажуць, што ёсць тузін прыватных кампаній, якія таксама могуць быць далучаныя да параваенных аперацый.

Магчымы галоўны кандыдат — гэта ПВК «Рэдут», якая мае цесныя сувязі з вайсковай разведкай і якую нядаўна раскрытыкаваў адзін са звязаных з «Вагнерам» акаўнтаў у тэлеграме за тое, што яна не выканала «першапачатковых умоў кантракта», якія абяцала сваім наймітам.

У самых слабых краінах Афрыкі ўсё яшчэ ёсць вялікі попыт на галоўную прапанову «Вагнера» — абарону рэжыму. І смерць Прыгожына толькі ўзмацніла жаданне некаторых афрыканскіх краін, асабліва такіх, як Буркіна-Фасо, імкнуцца да больш цесных адносін з Крамлём.

Чытайце яшчэ:

«Усё ў парадку». Прыгожын і пасля смерці працягвае містыфікаваць — з’явілася відэа з ім

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

Новы прэм’ер Малі год жыў у Мінску і дзесяць — у Маскве. Як былая французская калонія ператвараецца ў фарпост Расіі ў Афрыцы

Каментары2

  • Оркадий
    08.09.2023
    В общем, с Африкой пока непонятно. Но после вчерашнего инцидента ясно, что знаменитые шарики должны достаться ему и никому больше - Олег, берите и владейте!
  • Запэцканы крывёю ды бесчалавечнасьцю
    09.09.2023
    «Вагнер» ёсьць рэлігія — рэлігія д'ябла. Спадчына Прыгожына ёсьць тэрор, катаваньні, згвалтаваньні, забойствы, кровапраліцьце, сьмерці й зло. Такой спадчыны хочуць толькі зьвяры бяздушныя й дэманічныя.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →