Пасля паездкі на заробкі ў Марыупаль жыхар Гомеля патрапіў у турму
Сілавікі знайшлі ў гомельца адзін патрон да агнястрэльнай зброі, які быў прывезены з украінскага Марыупаля. «Флагшток» расказаў, што вядома пра гэту крымінальную справу.
18.09.2023 / 20:16
Супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ператрус у кватэры раней судзімага за забойства жыхара Гомеля Сяргея Дрожжы. У кватэры быў знойдзены адзін боепрыпас да аўтамата Калашнікава.
Паводле звестак следства, аўтаматны патрон быў увезены ў Беларусь у 2022 годзе пасля «заробкаў у Марыупалі». Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне ў захоўванні боепрыпасу, правозе яго праз дзяржаўную мяжу, і ён быў змешчаны ў СІЗА.
Максімальнае пакаранне, якое пагражае гомельцу, — 7 гадоў пазбаўлення волі.
Па якой прычыне супрацоўнікі ГУБАЗіК праводзілі ператрус у кватэры гамяльчаніна праз такі працяглы перыяд пасля вяртання з Марыупаля, не паведамляецца.
Цяпер у Гомельскай вобласці праходзіць разгляд толькі адной крымінальнай справы паводле адпаведных артыкулаў.
Выпіска з раскладу суда Чыгуначнага раёна Гомеля
Да гэтага ў траўні 2023 года ў Добрушскім раёне з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі былі затрыманыя двое расіян. Нягледзячы на тое, што мужчыны незаконна перасеклі мяжу са зброяй, суд пакараў іх толькі некалькімі месяцамі арышту.
Чытайце таксама:
У Рагачове мужчына хацеў здаць у міліцыю пісталет, але здаў і знаёмага
Васьмігадовы хлопчык купляў у даркнэце АК-47 і адмываў грошы для злачынцаў
Пад Баранавічамі вясковец капаў агарод і выкапаў французскі кулямёт