Міністр інфармацыі ўручыў сёлетняй «Міс Беларусь» збор твораў Янкі Купалы

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў уручыў пераможцы конкурсу «Міс Беларусь — 2023» Элеаноры Качалоўскай збор твораў Янкі Купалы, двухтомнік паэзіі і прозы класіка і бібліяграфічнае выданне пра яго з серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі».

13.09.2023 / 16:12

У фінале сёлетняга конкурсу Элеаноры трэба было адказаць на пытанне артысткі Тэатра імя Янкі Купалы аб тым, хто аўтар «Паўлінкі», але дзяўчына разгубілася.

@nashaniva А вы б адказалі на пытанне? #беларусь #мінск #минск #навіны #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #лукашенко #лукашэнка #миссбеларусь #купала #беларускамоўнытыкток #тыкток #нашаніва ♬ The Funny Bassoon - Eitan Epstein Music

Пасля таго яна паабяцала, што абавязкова прачытае п’есу і прыйдзе на «Паўлінку» ў Купалаўскі. 

Уручэнне кніг Пярцовым, трэба думаць, — крок да выканання гэтага абяцання.

Чытайце таксама:

«Міс Беларусь — 2023» не змагла адказаць, хто напісаў «Паўлінку»

Пад наглядам Аляксандра Лукашэнкі выбралі «Міс Беларусь — 2023»

У Тэатры імя Янкі Купалы з беларускага рэпертуару засталася адна «Паўлінка». Большасць спектакляў у верасні пройдзе на рускай мове

Nashaniva.com